МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Маркса К. |
Вуліца Карла Маркса. Спуск вуліцы Падгорнай (К.Маркса) да вуліцы Паліцэйскай (Янкі Купалы) і Губернатарскага саду (парк Горкага). На мейсцы драўлянай хаты, што на рагу вуліцы, цяпер шматпавярховы будынак. (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001) Фота часоў вайны 1941-1945 гг. Спуск вуліцы Карла Маркса да вуліцы Янкі Купалы. Дом, які на здымку ў руінах, патрапіў на некалькі дарэвалюцыйных паштовак. (крыніца) Так выглядаў вядомы спуск па вуліцы К.Маркса да парку імя М.Горкага. Так выглядаў вядомы спуск па вуліцы К.Маркса да парку імя М.Горкага. Злева, у двухпавярховым будынку да вайны жыў вядомы беларускі кампазітар Ісаак Любан. Фотаздымак "Пацёмкінсай лесьвіцы", як яе часта называлі, у 1950-я гады. Скульптуры ля лесьвіцы знеслі ў канцы 50-х. Прыступкі ж зраўнялі і залілі асфальтам. А яшчэ праз 10 гадоў побач пабудавалі прасторны дом - прытулак для вышэйшага партыйнага кіраўніцтва. У народзе яго неадкладна ахрысцілі «Лесвіцай», таму што ён і сам, як лесвіца, скокамі спускаўся з вяршыні пагорка да ракі. | |
Праглядаў: 1641 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |