МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Пляханава |
Вуліца Пляханава. Кавалак паміж вуліцай Якубава і праспектам Ракасоўскага. Позірк уздоўж вуліцы Пляханава на скрыжаваньне з праспектам Ракасоўскага. У цэнтры будынак крамы "Серабранка". Па левым краі доўгі дом па адрасе пр.Ракасоўскага, 77. Фота 1986 года. Вуліца Пляханава. Трамваі. Злева паўкругам дом па адрасе вул.Пляханава, 51/2, справа ўдалечыні дом па адрасе пр.Ракасоўскага, 60/1. Фота 1986 года. Трамвайныя пуці па вуліцы Пляханава. Дом на заднім плане па адрасе пр.Ракасоўскага, 77. Справа над галавой чалавека частка калоны крамы "Серабранка". Злева, дзе штыхетнік, зарас дамы павул.Пляханава, 46 і пр.Ракасоўскага, 80. Пешаходная сьцяжына, якая перасякае трамвайныя пуці ёсьці і сёньня. Знята ад дома па вул.Пляханава, 97/1. Фота 1986 года. Перад вуліцай Пляханава. Справа за чалавекам з фотаапаратам дом па адрасе вул.Пляханава, 52/1, справа, ніжэй дома, вядзецца будоўля падземнага гаража. Злева ад чалавека трохкутны выступ даха - вул.Пляханава, 68/4. Нейкі час там быў апорны пункт міліцыі. Лявей жылы дом 68/3. Фота 1986 года. | |
Праглядаў: 1937
| Тэгі: |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |