МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Суражская |
Вуліца Суражская.
Аляксандраўскі вакзал (драўляны) быў пабудаваны ў 1871 годзе і прыняў першы паравоз, які прыбыў у Мінск. Ён быў першым у Менску вакзалам, прыняўшым цягнікі ў напрамку Масква-Брэст. (Маскоўска-Брэсцкая чыгунка). Драўляны будынак вакзала меў выразнае архітэктурнае рашэньне і сваёй высокай вежай вылучаўся на фоне аднапавярховых навакольных забудоў. Брэсцкі вакзал уяўляў сабой вялікі драўляны будынак з двухпавярховай вежай. У ліпені 1920-га года Аляксандраўскі вакзал быў цалкам спалены польскімі акупантамі. Пасля аднаўлення Аляксандраўскі (Брэсцкі) вакзал у Менску існаваў да 1928 года, калі асноўны пасажырапаток быў перанесены на Віленскі (Цэнтральны) вакзал, а сартыравальную станцыю перанесьлі. Будынак вакзала месьціўся на месцы, дзе зарас пуста, ля п.п. "Інстытут Культуры", насупраць цахоў Медпрэпаратаў. Але і назарас гэтае месца насычана чыгуначным жыцьцём. Зусім нядаўна на месцы Аляксандраўскага вакзала была станцыя прыпынкаў (канчатковая) электрацягнікоў "Інстытут Культуры" з напрамкаў Ворша і Брэст. Працавалі касы і месьціліся дзяжурныя. Назарас пэрон падоўжылі пад пуцеправод, даблізіўшы іх да выхаду са станцыі метро, дзе ў пераходзе абсталявалі касы. Аляксандраўскі вакзал на старых паштоўках. Фота з архіва Беларускай Чыгункі.
Позірк на Аляксандраўскі вакзал ад платформ, праз пуці ў перспектыве. Побач шмат пабудоў. 1871 год. Фота з архіваў Беларускай чыгункі. Адзін з карпусоў Аляксандраўскага вакзала, правы бок. 1871 год. Фота з архіваў Беларускай чыгункі. Позірк на Аляксандраўскі вакзал ад платформ, праз пуці. Фота з архіваў Беларускай чыгункі. Позірк на Аляксандраўскі вакзал каля спыніўшагася поезда, 1914 год. | |
Праглядаў: 1903
| Тэгі: |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |