Субота, 23.11.2024, 02:36 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход

Менск

Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Валадарскага

вул.Валадарскага - дом №05 - тэатр імя М.Горкага

Вуліца Валадарскага. Дом №5.
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага.

У 1906 годзе на вуліцы Серпухаўскай (Валадарскага) была пабудавана і адчыніла свае дзверы галоўная (харальная) сінагога Менску. Будынак быў узведзены ў маўрытанскім стылі. Сродкі на ўзвядзеньне сінагогі выдзяліла шматлікая жыдоўская абшчына горада.

Пасьля рэвалюцыі будынак сінагогі прыватызавалі і ў 1923 годзе сінагогу пераабсталявалі ў "Нацыянальны яўрэйскі тэатар БССР", дзе праводзіліся лекцыі, з'езды і дэманстраваліся фільмы. Пазьней тут размясьціўся Дом культуры сакратарыята ЦВК імя М.В.Фрунзе.

У лістападзе 1926-га будынак быў перададзены ў карыстаньне створанай арганізацыі "Белдзяржкіно". Неўзабаве тут адкрыўся кінатэатр "Культура" - адзін з самых буйных у той час у Беларусі. Глядзельная зала «Культуры», а першапачаткова харальная заля, славілася выдатнай акустыкай. Знакамітыя сьпевакі і артысты, як  Уладзімір Маякоўскі, Леанід Уцёсаў, Сяргей Лемешаў ды іншыя, аддавалі перавагу выступаць у часе гастроляў менавіта тут.

Пасьля вайны 1941-1945 гг. будынак кінатэатра быў перабудаваны для Рускага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. Цяпер гэта Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага.


Галоўная (Харальная) сінагога стаяла на Серпухаўскай вуліцы (Валадарскага). Харальная сінагога была пабудавана ў канцы XIX - пачатку ХХ стагодззяў.


Харальная сінагога. Знаходзілася на Серпухаўскай вуліцы (Валадарскага). (В.М.Целеш - альбом "Гарады Беларусі на старых паштоўках", Менск "Беларусь" 2001)


Харальная сінагога. Фота з архіва Сміловіцкага Л.Л., доктара гістарычных навук, ст. навуковага супрацоўніка Центра па вывучэньні жыдоўскай дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце.

Харальная сінагога


Першы Ўсебеларускі з'езд сялян-перадавікоў у памяшканьні клуба працоўных 15-19 красавіка 1933 г.


Будынак былой Харальнай сінагогі, дзе ў 1920-1930-я гады размяшчаўся "Дзяржаўны яўрэйскі тэатар БССР", аб чым і сьведчыць надпіс над уваходам. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

Дзяржаўны яўрэйскі тэатар БССР


У канчы 1930-х гадоў "Нацыянальны яўрэйскі тэатар БССР" ператвараецца ў кінатэатар "Культура". Герб БССР прышпілены на верхатуры. (У.Ліхадзедаў, "Мінск. Падарожжа ў часе", Мінск, Тэхналёгія, 2008г.)

кінатэатар "Культура"

Будынак былой сінагогі ў даваенныя часы. Герб БССР добра ўпісаўся ў круглае акно на месца гадзіннікаў.


Фота часоў вайны 1941-1945 гг.

Фота часоў вайны 1941-1945 гг.

Фота часоў вайны 1941-1945 гг.

Катэгорыя: Валадарскага | Дадаў: DzedFyodar (02.02.2012)
Праглядаў: 4593 | Тэгі: тэатр, сінагога | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць только зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]