МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Захарава |
Вуліца Захарава. Дом №27. У гэтым доме жыла беларуская народная сьпявачка (сапрана), рэжысёр і грамадскі дзеяч Александроўская Ларыса Пампееўна (1904 - 1980). З 1981 года на доме прымацавана мемарыяльная дошка. Народжаная ў Менску, Александроўская Л.П. скончыла беларускі музычны тэхнікум у 1928 годзе. У 1930-33 гады салістка Беларускай студыі воперы і балета, у 1933-60 гады салістка, а з 1951 года галоўны рэжысёр Дзяржаўнага тэатра воперы і балета БССР. Аляксандроўская Л.П. была першай выканаўцай галоўных роляў Марысі і Алесі ("Міхась Падгорны" і "Алеся" Я.Цікоцкага), Марыі Грыготавіч ("Кастусь Каліноўскі" Д.Лукаса). У якасьці рэжысёра паставіла воперы "Дзяўчына з Палесься" (1953) і "Міхась Падгорны" (1957) Я.Цікоцкага, "Надзежда Дурава" А.Багатырова (1956), "Ясны сьвітанак" А.Турэнкова (1958), "Барыс Гадуноў" М.Мусарскага (1954), "Пікавая дама" (1960), "Аіда" Дж.Вэрдзі (1953), "Страшны двор" С.Манюшкі (1952) ды інш. З 1946 па 1976 гады Александроўская Л.П. з'яўлялася старшынёй прэзідыюма праўленьня Беларускага тэатральнага таварыства. Пахавана на Маскоўскіх могілках. Імём Александроўскай Л.П. у Менску названа музычная школа №1 у 1980 годзе. | |
Праглядаў: 1391 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |