МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Менск
Галоўная » Артыкулы » Вуліцы » Рэвалюцыйная |
Былыя назвы: Кірхенштрасэ (ад 1941 па 1944 гады), Адпачатку існаваньня вуліца Рэвалюцыйная называлася Койданаўскай. Яна была пракладзена ў канцы XVI стагоддзя і праз браму ў гарадскіх умацаваньнях злучала цэнтральную плошчу горада са шляхам, які вёў у бок мястэчка Койданава (зарас горад Дзяржынск). У XVII–XVIII стагоддзях вуліца лічылася самай арыстакратычннай. На ей будавалі свае сядзібы менскія багацеі і прыгарадныя земляўласнікі. Тут знаходзіліся драўляны кляштар бенедыктынцаў і адзін з першых у горадзе шпіталей. З першай паловы XIX стагоддзя Койданаўская вуліца (Рэвалюцыйная) пачала засяляцца купцамі і заможнымі мяшчанамі. З 1872 года менскія губернатары ездзілі па ёй з чыгуначнага вакзала да сваёй рэзідэнцыі, што месьцілася на Саборнай плошчы (Свабоды). У 1941–1944 гадах, у часы нямецкай акупацыі, вуліца называлася Кірхенштрасэ, а менчукі называлі яе вуліцай Рагнеды. Вуліца Койданаўская пасьля пажару. Гравюра Баярскага, канец ХІХ ст. Крыніца: часопіс "Tygodnik Powszechny" 1881 года, Польшча. Фота 1970 - х гг.
Фота 1970 - х гг. Дамы №№ 10, 8, 6, 4, 2. Фота 1970 - х гг.
| |
Праглядаў: 2279 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |