Як паведамляе інфармацыйнае агенства
"Мінск-Навіны":
12 сакавіка, 14:24, Вольга Жарына
У сакавіку-красавіку павінны пачацца работы па рэканструкцыі недабудаванага гаража для машын хуткай дапамогі, які разьмяшчаецца на вуліцы Петруся Броўкі ў Менску.
Былы даўгабуд набыло на аўкцыёне замежнае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «ЭС ДЫ КЕЙ Канстракшн».
- Будынак мы жадеаем ператварыць у шматфункцыянальны комплекс «Калізей», - распавяла карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» дырэктар кампаніі Натальля Патапчык. - Васьміпавярховы аб'ект падрасьце на два паверхі. На першым адкрыецца гіпермаркет, яшчэ два ўзроўні зоймуць крамы будаўнічых аздабляльных матэрыялаў. Далей разьмесцяцца канторскія плошчы, а над імі - забаўляльныя ўстановы: кінатэатр, дыска-клуб, рэстарацыі. На самым версе плянуецца ёмістая канферэнц-заля пад шкляным купалам. Зямельны ўчастак дазваляе абсталяваць вакол будынка вялікую наземную паркоўку.
...
Чытаць далей »