МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Галоўная » 2012 Сакавік 13 » Былы даўгабуд ператворыцца ў шматфункцыянальны комплекс «Калізей»
Падзяліцца:
08:16 Былы даўгабуд ператворыцца ў шматфункцыянальны комплекс «Калізей» | |
Як паведамляе інфармацыйнае агенства "Мінск-Навіны": 12 сакавіка, 14:24, Вольга Жарына У сакавіку-красавіку павінны пачацца работы па рэканструкцыі недабудаванага гаража для машын хуткай дапамогі, які разьмяшчаецца на вуліцы Петруся Броўкі ў Менску. Былы даўгабуд набыло на аўкцыёне замежнае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «ЭС ДЫ КЕЙ Канстракшн». - Будынак мы жадеаем ператварыць у шматфункцыянальны комплекс «Калізей», - распавяла карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» дырэктар кампаніі Натальля Патапчык. - Васьміпавярховы аб'ект падрасьце на два паверхі. На першым адкрыецца гіпермаркет, яшчэ два ўзроўні зоймуць крамы будаўнічых аздабляльных матэрыялаў. Далей разьмесцяцца канторскія плошчы, а над імі - забаўляльныя ўстановы: кінатэатр, дыска-клуб, рэстарацыі. На самым версе плянуецца ёмістая канферэнц-заля пад шкляным купалам. Зямельны ўчастак дазваляе абсталяваць вакол будынка вялікую наземную паркоўку. Завяршыць работы плануецца да 2014 года. | |
|
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |