МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Галоўная »
2012 » Красавік » 12
У пачатку XVII стагоддзя менская праваслаўная абшчына выступіла за пабудову каменнай царквы і стварэньне пры ёй манастыра. Зямлю пад яе каля ракі Сьвіслачы вылучыла князёўна Аўдоцьця Рыгораўна Друцкая-Горская, а грошы сабралі менскія вернікі. У 1613 годзе царкву дабудавалі і асьвяцілі ў гонар апосталаў Пятра і Паўла. Неўзабаве сюды прыбылі манахі з віленскага праваслаўнага Сьвята-Духава манастыра.
Да другой паловы XVIII стагоддзя манастыр і царква прыйшлі ў заняпад. Пасьля далучэньня Менску да Расейскай імперыі ў 1793 годзе тут жылі ўсяго пяць манахаў, царква моцна знасіліся. Манастыр скасавалі, а будынак храма рэканструявалі. Сама імператрыца Кацярына II ахвяравала на рэканструкцыю 7000 рублёў, а таксама перадала царкве вопратку з свайго гардэроба і
...
Чытаць далей »
|
|