Субота, 21.12.2024, 15:02 | Вітаю Вас Гость | Рэгістрацыя | Уваход
Галоўная » 2012 » Красавік » 12 » Камены патрыарх
15:47
Камены патрыарх
Як паведамляе сайт газэты "Вячэрні Мінск", аўтар: Дмірый Ісайчук:

У пачатку XVII стагоддзя менская праваслаўная абшчына выступіла за пабудову каменнай царквы і стварэньне пры ёй манастыра. Зямлю пад яе каля ракі Сьвіслачы вылучыла князёўна Аўдоцьця Рыгораўна Друцкая-Горская, а грошы сабралі менскія вернікі.

У 1613 годзе царкву дабудавалі і асьвяцілі ў гонар апосталаў Пятра і Паўла. Неўзабаве сюды прыбылі манахі з віленскага праваслаўнага Сьвята-Духава манастыра.

Да другой паловы XVIII стагоддзя манастыр і царква прыйшлі ў заняпад. Пасьля далучэньня Менску да Расейскай імперыі ў 1793 годзе тут жылі ўсяго пяць манахаў, царква моцна знасіліся. Манастыр скасавалі, а будынак храма рэканструявалі. Сама імператрыца Кацярына II ахвяравала на рэканструкцыю 7000 рублёў, а таксама перадала царкве вопратку з свайго гардэроба і тры срэбных падсвечнікі. Кіраваў работамі па абнаўленьні храма першы губернскі архітэктар Фёдар Крамер. У 1795 годзе царква атрымала статус кафедральнага сабора Менскай епархіі. Яе перайменавалі ў Кацярынінскі сабор - у гонар пакутніцы Кацярыны, нябеснай заступніцы імператрыцы. Аднак неўзабаве царкоўныя ўлады перавялі галоўны кафедральны сабор у будынак іншага храма.
У 1870-я гады адбылася чарговая рэканструкцыя: быў узведзены купал, цалкам перароблены іканастас. Новы роспіс ўнутраных сьцен не саступаў па прыгажосьці лепшым саборам Расейскай імперыі. Правую прыбудову царквы пераасьвяцілі ў імя Мікалая Цудатворца.

У 1933 годзе сабор зачынілі, а яго маёмасьць канфіскавалі. У храме размясцілі склад, будынак падзялілі на тры паверхі, насьценныя роспісы зафарбавалі.

У пасьляваенныя гады будынак царквы быў прыстасаваны пад архіў. У чэрвені
1991-га Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II падчас візіту ў Беларусь асьвяціў перададзены праваслаўнай царкве храм, а 7 сьнежня ў ім аднавілі набажэнствы.

Спіс з імёнамі ўсіх 52 менчукоў, якія ахвяравалі 400 гадоў таму сродкі на будаўніцтва храма, захоўваецца ў алтары царквы.
Праглядаў: 1463 | Дадаў: DzedFyodar | Рэйтынг: 0.0/0

Падзяліцца:

Усяго каментароў: 0
Дадаваць каментары могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]