МЕНСК
гісторыя па фотаздымках
Галоўная » 2012 Травень 10 » Бегла Мышка
Падзяліцца:
10:34 Бегла Мышка | |
Некалі рэчка Мышка была вельмі паўнаводнай. Пачынае свой бег Мышка з невялікага балота ля падножжа гары Планерная, адной з самых высокіх кропак Менску, і ўпадае ў раку Лошыцу паблізу чыгункі Менск - Брэст. Цікава, што ад вытока да вусьця яна цалкам змяшчаецца ў межах Маскоўскага раёна. Тутэйшыя месцы славіліся прыгажосьцю. На берагах размяшчаліся панскія маёнткі. У вёсках Міхалова і Пятроўшчына стаялі млыны, білі крыніцы. Сама рака была крышталёва чыстай, да трох метраў у шырыню і досыць глыбокай. У водах Мышкі вадзілася шмат рыбы. Як успамінаюць старажылы, яшчэ ў пасьляваенны час тут былі выдатныя пяшчаныя пляжы, зелянелі лугі, па рацэ плавалі лодкі. Драбнець Мышка пачала ў 1960-я гады, калі ля вёскі Пятроўшчына пабудавалі водазабор № 2 - 28 свідравін ўздоўж берагоў ракі ператварылі яе ў ручай, скараціўшы пры гэтым працягласьць на 5 кіламетраў. Былі і іншыя прычыны. - Пры збудаваньні калектара ўдвая паменшылі плошчу балота, ад якога пачынаецца Мышка, - распавядае краязнаўца Генадзь Кокараў. - Акрамя таго, пасьля вайны спатрэбілася гліна для завода будматэрыялаў - рабіць чырвоную цэглу. Яе здабывалі з пакладаў ўздоўж ракі. Чэрпалі тут і ўрадлівую зямлю для калгасу, гарадскіх кветнікоў, знішчаючы даліну Мышкі. У выніку ўтварыліся катлаваны, якія рэчка запоўніла вадой. Нядобрасумленныя гарадскія арганізацыі яшчэ і смецце туды скідалі. Сёньня на Мышку наступаюць шматпавярховыя дамы. Але спадзяемся, што праекціроўшчыкі ўсё ж пакінуць для яе месца. | |
|
Падзяліцца:
Усяго каментароў: 0 | |