Некалі рэчка Мышка была вельмі паўнаводнай.Пачынае свой бег Мышка з невялікага балота ля падножжа гары Планерная, адной з самых высокіх кропак Менску, і ўпадае ў раку Лошыцу паблізу чыгункі Менск - Брэст. Цікава, што ад вытока да вусьця яна цалкам змяшчаецца ў межах Маскоўскага раёна.
Тутэйшыя месцы славіліся прыгажосьцю. На берагах размяшчаліся панскія маёнткі. У вёсках Міхалова і Пятроўшчына стаялі млыны, білі крыніцы. Сама рака была крышталёва чыстай, да трох метраў у шырыню і досыць глыбокай. У водах Мышкі вадзілася шмат рыбы.
Як успамінаюць старажылы, яшчэ ў пасьляваенны час тут былі выдатныя пяшчаныя пляжы, зелянелі лугі, па рацэ плавалі лодкі.
Драбнець Мышка пачала ў 1960-я гады, калі ля вёскі Пятроўшчына пабудавалі водазабор № 2 - 28 свідравін ўздоўж берагоў ракі ператварылі яе ў ручай, скараціўшы пры гэтым працягласьць на 5 кіламетраў. Былі і іншыя прычыны.
- Пры збудаваньні калектара ўдвая паменшылі плошчу балота, ад якога
...
Чытаць далей »